2011-02-25 13:21:57

У Рыме ідзе падрыхтоўка да беатыфікацыі Яна Паўла ІI


RealAudioMP3 У Рыме больш інтэнсіўна ідзе падрыхтоўка да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Улады Вечнага Горада сумесна з горадам-дзяржавай Ватыкан стварылі камітэт па падрыхтоўцы да ўрачыстасці, якая адбудзецца 1 мая. Паводле папярэдніх падлікаў на арганізацыю мерапрыемства будзе патрачана каля 5 мільёнаў еўра.

На наступным пасяджэнні камітэт па падрыхтоўцы да ўрачыстасці, вырашыць пытанне аб падзеле Рыму на дзве зоны, каб пазбегнуць транспартнага паралічу гораду. Плануецца таксама падрыхтаваць спецыяльны план руху транспарту ў горадзе. Акрамя таго, улады Рыму выказалі жаданне зрабіць праезд на грамадскім транспарце ў гэтыя дні бясплатным

Яшчэ не вырашана ці будуць 1 мая працаваць магазіны ў Вечным Горадзе. Рашэнне па гэтаму пытанню будзе прынята ў бліжэйшы час.








All the contents on this site are copyrighted ©.