Прадстаўлены лагатып візыту Бэнэдыкта XVI ў Харватыю
Ў Харватыі быў прадстаўлены
лагатып распрацаваны да візыту Пантыфіка ў гэтую краіну. Бэнэдыкт XVI наведае Харватыю
ў чэрвені 2011 г. Лагатып уяўляе сабой выяву сям’і: бацькі, маці і трох дзяцей, якія
стаяць на фоне крыжа і атулены з двух бакоў рукамі Бога. Крыж сымвалізуе сувязь з
хрысціянскай верай, а рукі Бога, давер да Яго. Выява сям’і ў цэнтры лагатыпу, тлумачыцца
тым, што папскі візыт у Харватыю супадае з нацыянальным святам сям’і.
Асноўныя
колеры лагатыпу: жоўты, белы і блакітны. Жоўты і белы – колеры Ватыкана, а блакітны
– колер Заграбу, гораду ў якім адбудзецца спатканне.
Вядомы таксама дэвіз гэтага
візыту: “Разам у Хрысце”.