2011-02-25 14:02:29

Новая антрапалогія хрысціянства


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano змяшчае выказванні кардынала Марка Уэлле, прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў, аб антрапалогіі хрысціянства. “Сёння мы гаворым аб крызісе антрапалогіі. З аднаго боку, пануе атмасфера этычнага рэлятывізму, які мае вялікі ўплыў на выхаванне маладога пакалення. З іншага боку, імкненні да любові і свабоды, на жаль, памылкова выражыюцца ў індывідуалізме і геданізме. Нашае грамадства нараджае шмат самотных асоб, якія не маюць адвагі ўступіць ў шлюбны саюз, каб стварыць сям’ю”. Піша каталіцкі іерарх.

“Гэтая няўпэўненасць сэрца- піша кардынал Уэлле- мае карані ў глыбокім недамаганні, якое папа Бэнэдыкт ХVI апісаў, як “унутраную пустыню, якая нараджаецца там, дзе чалавек жадае сам быць гаспадаром свайго лёсу і прызначэння, дзе ён пазбаўлены таго, што складае аснову ўсіх рэчаў”. Кардынал Уэлле падкрэслівае, што Святы Айцец паўтарае гэтае пасланне з самага пачатку свайго пантыфікату: “Вялікай праблемай Захаду- кажа Папа- з’яўляецца забыццё Бога: забыццё, якое пашыраецца”.

На думку кардынала Уэлле “асноўным выклікам новай евангелізацыі з’яўляецца абвяшчанне Бога надзейным і дарэчным спосабам” . “Я перакананы ў тым, што новая евангелізацыя павінна аб’яўляць новую антрапалогію хрысціянства, якая мае свае карані з Трыадзінай таямніцы. Пошук шчасця, які ёсць у чалавечым сэрцы, яго патрэбы і асабліва яго імкненні да свабоды, застаюцца незразумелымі з-за адсутнасці Бога, які ёсць Любоў, і які для любові і праз любоў стварыў чалавека паводле Свайго вобразу і падавенства”- адзначыў кардынал.

Гэтая трынітарная антрапалогія, паводле кардынала Уэлле, засталася практычна забытая на працягу стагоддзяў. Яна займала цэнтральнае месца у навучанні айцоў Касцёла, але знікае ў сучасную эпоху. Гэта прывяло да атэізму.
Сёння заходнія сэкулярызаваныя грамадствы няўхільна спускаюцца ў заняпад, бо не шукаюць сваіх каранёў у хрысціянскай традыцыі. Яны адновяць свае сілы тады, калі чэрпаючы з Евангелля, захочуць стацца людзьмі, якія трываюць у глыбокім адзінстве з Богам у Хрысце”.- заканчывае свой артыкул кардынал Уэлле.








All the contents on this site are copyrighted ©.