2011-02-25 16:25:23

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэзідэнтам Іракскага Курдыстану


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Масуда Барзані, прэзідэнта рэгіянальнага ўраду Курдыстана ў Іраку. Пантыфік абмеркаваў з курдскім лідэрам стан хрысціян у гэтым рэгіёне і падзякаваў за яго клопат аб усталяванні супакою і рэлігійнай талерантнасці ў Іраку. Гэта было трэццяе спатканне Бэнэдыкта XVI з Масудам Барзані. Папярэднія сустрэчы праходзілі ў 2005 і 2009 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.