2011-02-24 12:13:35

Рыхтуецца Вялікі агульнаправаслаўны сабор


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне L'Osservatore Romano» паведамляе, што ў швейцарскім горадзе Шамбэсі сабралася падрыхтоўчая камісія па скліканні Вялікага агульнаправаслаўнага сабора. Яна будзе працаваць да 26 лютага. У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі 14 праваслаўных аўтакефальных Цэркваў. На ёй прысутнічаюць Патрыяхі: Канстантынопаля, Александрыі, Антыёхіі, Іерусаліма, Масквы, Сербіі, Румыніі, Балгарыі, Грузіі і прадстаўнікі Цэркваў Кіпра, Грэцыі, Польшчы, Албаніі, Чэхіі і Славакіі. Працы Камісіі прысвечаны тром пытанням: аўтакефаліі, аўтаноміі і праваслаўных дыпціхаў (спісаў літургічных успамінаў святых).

Пасля завяршэння дыскусіі аб Праваслаўных Цэрквах, якія ўжо знайшлі кансенсус адносна аўтаноміі, пачалося абмеркаванне пытання аўтакефаліі і выпадкаў яе прымянення. Гаворка таксама пойдзе аб дыпціхах, бо гэтая тэма не разглядалася на апошнім пасяджэнні ў 2009 г. з-за адсутнасці часу.

Пасяджэнне падрыхтоўчай камісіі павінна прывесці да склікання V перадсаборнай агульнаправаслаўнай Канферэнцыі, заданнем якой будзе вызначэнне пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца Вялікім агульнаправаслаўным саборам. Яшчэ невядомыя ні дата, ні месца правядзення сабору. Гэта павінны вырашыць прадстаўнкі 14 Праваслаўных Цэркваў на сёлетнім пасяджэнні.







All the contents on this site are copyrighted ©.