2011-02-24 15:21:38

ЗША: адміністрацыя Абамы хоча адмяніць закон аб абароне сужэнства


RealAudioMP3 Прэзідэнт Барак Абама даручыў Дэпартаменту юстыцыі не абараняць закону, які акрэслівае сужэнства як саюз мужчыны і жанчыны. Гэта яшчэ адзін жэст салідарнасці Прэзідэнта ЗША з прадстаўнікамі гейарганізацый, якія аспрэчваюць канстытуцыйнасць федэральнага закона і хочуць у сувязі з гэтым падаць скаргу ў Вярхоўны суд.

Да гэтага часу ўрад афіцыйна бараніў закон аб ахове сужэнства. Аднак ад часу прэзідэнцтва Абамы ўрадавыя юрысты з усё меншай увагай выступаюць у абарону прасямейнага дакумента. Па словах абаронцаў сям’і, улада спрыяе поўнай легалізацыі гомасексуальных саюзаў.

Адміністрацыя Абамы зрабіла ўжо шэраг прыязных жэстаў у адрас гейарганізацый у ЗША. У 2009 г. Прэзідэнт вырашыў, што партнёры ў гомасексуальных саюзах, якія працуюць у дзяржаўных установах, павінны атрымліваць тыя ж ільготы і сацыяльныя прывілеі, якімі карыстаюцца гетэрасексуальныя сужэнствы. Згодна з яго рашэннем, у войску зараз могуць служыць асобы, якія адкрыта прызналіся ў сваёй гомасексуальнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.