2011-02-24 17:11:46

Бэнэдыкт XVI сустрэнецца са старшынёй Еўрапарламента


RealAudioMP3 28 лютага Бэнэдыкт XVI сустрэнецца ў Ватыкане са старшынёй Еўрапейскага парламента Ежы Бузэкам. Палітык павінен быў наведаць Святога Айца 25 кастрычніка мінулага года, але візіт быў адменены з-за праблем са здароўем першага.

У інтэрв'ю італьянскаму агенцтву “SIR” старшыня Еўрапарламента сказаў, што еўрапейскія палітыкі павінны прыслухацца да таго, што гаворыць такі "чалавек веры і культуры, як Ёзэф Ратцынгер". Гэта не толькі кіраўнік дзяржавы, але перш за ўсё кіраўнік Каталіцкага Касцёла - супольнасці вернікаў, якая сфармавала Еўропу".

Бузэк адзначыў, што адным з асноўных клопатаў Каталіцкага Касцёла сёння з’яўляюцца ганенні на хрысціянаў на Блізкім Усходзе. Ён запэўніў, што Еўрапейскі парламент падзяляе гэту заклапочанасць і заклікае Кэтрын Эштан, Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы, "зрабіць шэраг канкрэтных дзеянняў у абарону рэлігійнай свабоды".







All the contents on this site are copyrighted ©.