Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Стэрцынскага
Папа Бэнэдыкт XVI
прыняў адстаўку кардынала Георга Стэрцынскага, арцыбіскупа Берлінскага. Рашэнне было
абвешчана адначасова 24 лютага ў Ватыкане і Берліне. У цяперашні час іерарх пасля
двух аперацый прабывае ў штучнай коме ў берлінскім шпіталі. Стан яго здароўя застаецца
вельмі сур'ёзным. На чале Берлінскай архідыяцэзіі кардынал стаяў з 1989 года.
У
адпаведнасці з Кананічным правам, абавязкі кіравання архідыяцэзіяй возьме на сябе
дапаможны біскуп Маціяс Генрых. Ён павінен на працягу васьмі дзён сабраць Катэдральны
капітул, які абярэ дыяцэзіяльнага адміністратара.
Паводле нормаў Прускага канкардата,
новы арцыбіскуп будзе прызначаны пры ўдзеле мясцовага Касцёла Святым Айцом.