2011-02-23 11:51:55

Бэнэдыкт ХVI благаславіў “Бэнэдыктынскі факел міру”


RealAudioMP3 23 лютага пачаліся бенедыктынскія ўрачыстасці 2011 года, якія сёлета пройдуць у італьянскіх гарадах Норча і Касіна. Вернікаў з гэтых мясцовасцяў прыняў падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец. Яны перадалі Папе “Бэнэдыктынскі факел міру”, які 1 сакавіка прыбудзе ў Лондан, дзе падчас экуменічнага набажэнства яго запаліць дэкан Вестмінстэрскага абацтва Джон Хол.

Святы Айцец благаславіў “святло Бэнэдыкта”, яго місію ў імя міру і салідарнасці народаў усіх краін і заахвоціў дэлегацыі абодвух гарадоў ісці за гэтым святлом у іх намаганнях па садзейнічанні экуменічнаму дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Англіканскай Царквой.







All the contents on this site are copyrighted ©.