2011-02-22 14:06:59

ЗША: памёр доктар Бернард Натансон - абаронца жыцця


RealAudioMP3 У Нью-Ёрку ва ўзросце 84 гадоў памёр доктар Бернард Натансон – навернуты абарцыяніст, абаронца жыцця. Гэты вядомы гінеколаг, на працягу шматлікіх гадоў упэўнены атэіст, які бароўся ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя за легалізацыю абортаў у ЗША, на працягу больш за 40 апошніх гадоў выступаў супраць забойства ненароджаных дзяцей і быў актыўным членам руху pro-life. Дзякуючы зробленаму ім фільму "Нямы крык", у якім паказаў як на самой справе выглядае аборт, многія людзі ва ўсім свеце, у тым ліку ўрачы, змянілі свае погляды на аборты.

Перш чым стаць абаронцам жыцця, доктар Натансон кіраваў прыкладна 75 тысячамі абортаў. Асабіста, як ацэньваў, зрабіў іх каля 5 тысяч, у тым ліку сваёй дзяўчыне, якая была цяжарная ад яго. Ён быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў NARAL, найбуйнейшай у ЗША арганізацыі, якая прапагандуе забойствы ненароджаных.

Як адзначаў у сваіх мемуарах, да змены рэлігіі яго схіліла пастава і малітва многіх католікаў, якія дазволілі яму паверыць, што "дзве тысячы гадоў таму Нехта ахвяраваў за яго сваё жыццё".







All the contents on this site are copyrighted ©.