Сусветная Рада Цэркваў: неабходна спрыяць адзінству хрысціян і міжрэлігійнай гармоніі
Спрыяць адзінству
хрысціян і міжрэлігійнай гармоніі – гэта асноўная задача перад выклікамі сучаснага
свету, да якой заклікае Сусветная Рада Цэркваў. Яе пасяджэнне праходзіць у Жэневе.
Падчас
сустрэчы адбываюцца дыскусіі аб будучыні міжнароднай супольнасці, аб ацэнцы эфектыўнасці
дзейнасці арганізацыі і магчымасцях вырашэння асобных сусветных праблем.
У
першай частцы спаткання было падкрэслена, што для дасягнення мэтаў Сусветнай Рады
Цэркваў неабходна абараняць сістэму хрысціянскіх каштоўнасцяў і развіваць дыялог
з іншымі рэлігіямі. Акрамя таго, на думку ўдзельнікаў спаткання, трэба абараняць хрысціянскую
традыцыю ад секулярных сілаў, якія ўплываюць на антырэлігійныя настроі.
Падчас
дыскусій была абмеркавана цяжкая сітуацыя, у якой вымушаны жыць хрысціяне ў Інданэзіі,
а таксама наступствы канфліктаў у арабскіх краінах.