Міністры замежных спраў ЕС: спыніць гвалт у Лівіі і пераслед хрысціян у свеце
Спыніць гвалт супраць
маніфестантаў, выслухаць “легітымныя чаканні і патрэбы народа”, гарантаваць поўную
свабоду думкі (забяспечыць магчымасць выхаду ў інтэрнэт і карыстанне мабільнай сувяззю)
і клапаціцца аб свабодзе слова – гэта адназначны заклік Еўрапейскага Саюза да уладаў
Лівіі.
Лівійскія падзеі сёння сталі тэмай абмеркавання Рады міністраў замежных
спраў краін Еўрапейскага саюза. Падчас пасяджэння рады таксама адбыліся дыскусіі аб
сітуацыі ў Тунісе, Сахель, Самалі, на Блізкім Усходзе, у Босніі і Герцагавіне, а таксама
Іране.
Сёння міністры павінны апублікаваць зварот аб рэлігійнай свабодзе ў
свеце. У ім будзе звернута ўвага на гвалт і дыскрымінацыю хрысціян у розных краінах
і на неабходнасць іх абароны з боку міжнароднай супольнасці.