2011-02-21 13:03:12

Куба: апазіцыянеры вызваленыя дзякуючы пасрэдніцтву Касцёла


RealAudioMP3 Аб абяцанні кубінскіх уладаў вызваліць сем наступных апазіцыйных дзеячоў паведаміла Гаванская архідыяцэзія. 19 лютага адзін з іх ужо выйшаў з турмы і вярнуўся ў свой родны дом: 39-гадовы Іван Эрнандэс Карыльё, журналіст і абаронца правоў чалавека. Ён быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення свабоды ў 2003 годзе.

Карыльё адзіны з групы апазіцыянераў, вызваленых у апошнія месяцы, вырашыў не пакідаць Кубы. Да гэтага часу ўсе зняволеныя са спісу, па якім вёў перамовы Каталіцкі Касцёл з рэжымам братоў Кастра, пасля вызвалення пакінулі краіну.

Прадстаўнікам Касцёла атрымалася вызваліць ужо 46 чалавек.

Невядомым з'яўляецца агульны лік іншых палітычных зняволеных на камуністычнай Кубе. Арганізацыі па правах чалавека кажуць нават аб сотні такіх асоб. На Кубе палітычны прысуд пагражае за апазіцыйную дзейнасць, або спробу пакінуць краіну.

Тым часам, у Гаване 19-23 лютага праходзіць міжнародная канферэнцыя "Праграма дыялогу з Кубай". Пяцідзённую сустрэчу арганізавалі ўніверсітэт з нямецкага Айхштэт і мясцовая дыяцэзія. Ініцыятыва рэалізуецца ўжо дзесяты раз і ў гэтым годзе прысвечана ролі Касцёла на Кубе з асаблівым акцынтам на грамадскае ўздзеянне хрысціянскай духоўнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.