2011-02-21 13:08:35

Бэнэдыкт XVI узначаліў публічную Кансісторыю па кананізацыі благаслаўлёных


RealAudioMP3 Сёння, 21 лютага, адбылася публічная Кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных. Падчас яе былі прадстаўлены справы трох кандыдатаў да кананізацыі: Гвіда Марыя Канфорці, заснавальніка місіянерскай супольнасці св. Францішка Ксаверыя, кс. Луіджы Гуанэлла, заснавальніка Кангрэгацыі слугаў любові і Інстытута дачок Святой Марыі ад Божага Провіду, а таксама Баніфацыі Радрыгес дэ Кастра, заснавальніцы Кангрэгацыі служак св. Юзэфа.

Справы новых святых падчас кансісторыі прадставіў Бэнэдыкту XVI кардынал Анджэла Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Падчас кансісторыі Папа пастанавіў, што абрад кананізацыі Гвіда Марыя Канфорці, кс. Луіджы Гуанэлла і Баніфацыі Радрыгес дэ Кастра будзе здзейснены ў нядзелю 23 кастрычніка 2011 г.

Пантыфік надаў таксама некаторым кардыналам тытулы прызбітэраў.

Кансісторыя (лац. Сonsistorium) – сход кардыналаў, якім кіруе Папа і які ён склікае па сваёй волі для супрацоўніцтва ў справе кіравання паўсюдным Касцёлам.







All the contents on this site are copyrighted ©.