2011-02-21 15:09:13

Апостальская Сталіца выказала недавер генеральнаму сакратару “Caritas Internationalis”


Генеральны сакратар “Caritas Internationalis”, 55-гадовая Леслі-Эн Найт не можа быць абрана на наступныя чатыры гады. Як паведаміла арганізацыя, 19 лютага Апостальская Сталіца не пагадзілася, каб паходзячая з Зімбабвэ грамадзянка Вялікабрытаніі, спаўняла гэту функцыю на працягу наступных чатырох гадоў. “Caritas Internationalis” аб'ядноўвае 160 нацыянальных арганізацый.

Дзяржсакратарыят Апостальскай Сталіцы яшчэ не заняў афіцыйнай пазіцыі па гэтым пытанні. Таксама “Caritas Internationalis” у сваёй заяве не гаворыць аб падрабязнасцях становішча Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.