2011-02-21 12:11:07

21 лютага – Дзень роднай мовы


RealAudioMP3 21 лютага ў сядзібе ЮНЕСКА ў Парыжы, з нагоды Дня роднай мовы, які быў устаноўлены на 30-й сесii гэтай арганізацыі ў лiстападзе 1999 г., адбываецца канферэнцыя-дыскусія на тэму: “Праекты лінгвістычнай разнастайнасці і новыя тэхналогіі”. Лінгвісты, эксперты, прадстаўнікі ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый абмяркоўваюць апошнія абнаўленні Атласу моваў свету, якія знаходзяцца ў небяспецы (палова з 6 тысяч моваў нашай планеты) і разважаюць над вынікамі праекта, які аналізуе моўныя тэндэнцыі з 1950 года. Размова пойдзе таксама аб дзвюмоўнай адукацыі і новых тэхналогіях.

ЮНЕСКА абвясціла кампанію ў сацыяльных сетках Twitter і Facebook заахвочваючы карыстальнікаў дзяліліца сваімі гісторыямі, фатаграфіямі і відэа, якія прадстаўляюць патэнцыял новых тэхналогій і садзейнічаюць моўнай разнастайнасці.

Як адзначаюць эксперты, сёння на 20-м годзе незалежнасці Беларусі, стан дзяржаўнай беларускай мовы па-ранейшаму хісткі, а перспектывы не аптымістычныя.

Паводле перапісу 1999 года, 73,7% жыхароў краіны назвалі беларускую мову роднай. У 2009-м – ужо толькі 53,2%, што істотна менш нават за паказчык савецкага 1989 года, калі 65,6% называлі мову Купалы і Коласа роднай. Калі ў 1999-м дома па-беларуску размаўлялі 36,7% беларусаў, то ў 2009 толькі 23,4%.







All the contents on this site are copyrighted ©.