2011-02-20 14:17:27

“L’Osservatore Romano”: Захад не для пажылых людзей


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне «L’Osservatore Romano” сцвярджае, што “Захад не ёсць для пажылых людзей”, каментуючы апошнія дадзеныя аб адсутнасці медыцынскай дапамогі для іх у Вялікабрытаніі. Як піша ватыканская газета там выяўлена, што ў 2005-2009 гадах у брытанскіх дамах для састарэлых людзей 650 чалавек памерлі ад абязводжвання і 157 з недаядання.

Спасылаючыся на выпадкі адсутнасці клопату аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі, “L’Osservatore Romano” сцвярджае, што “ў многіх краінах ствараецца ўражанне, што праблема не заключаецца ў тым, каб жыць лепш, яле ў шуканні рашэнняў, каб памерці”.

“Усе газеты пішуць пра тэстаменты жыцця, эўтаназію, даюць ўказанні і спосабы як памерці. Прэса з апантання піша аб смерці”.- паведамляе ватыканскае выданне. У выніку “ператвараюць нас у пакаленне спалоханых людзей, якія здольныя толькі шукаць спосабы абароны і ўцёку, бачачы ў смерці суцяшэнне, таму што жыццё страціла ўсялякі сэнс і не з’яўляецца прывабным. Становіцца лагічным, каб не ўкладаць сродкаў на лячэнне тых, якія ёсць ужо “бескарыснымі”, але інвеставаць у стратэгію “выхаду” з жыцця, якое стала клапатлівым”.

Іншымі словамі “хворы выклікае антыпатыю” “Няма ўжо нават нікога, хто гатовы быў бы працаваць у якасці медсёстры, таму што ніхто не любіць кантакту з ломкай асобай. Для таго, каб займацца тымі, якія слабыя, трэба быць моцным. Сёння мы можам сказаць, што людзі стварылі адзіноцтва і назвалі яго свабодаю”- сцвярджае ватыканскае выданне.








All the contents on this site are copyrighted ©.