2011-02-20 13:46:59

Італьянскі кардынал Камілло Руіні скончыў 80 гадоў


RealAudioMP3 19 лютага італьянскі кардынал Камілло Руіні скончыў 80 гадоў. На сённяшні дзень Калегія Кардыналаў мае 201 іерарха, з якіх 118 мае права абіраць Рымскага Пантыфіка і 83 не мае гэтага права.

Італія мае 47 кардыналаў, з якіх 24 мае права абіраць Рымскага Пантыфіка і 23 не мае такога права. На другім месцы па колькасці кардыналаў ёсць ЗША (18), далей Іспанія (10), Бразілія, Францыя і Польшча (9) і Германія (8). Беларусь мае аднаго кардынала, Казіміра Свёнтка.

На сённяшні дзень беларускі іерарх адзін з двух найстарэйшых кардыналаў у свеце. Найстарэйшымі кардыналамі з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні, які нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г. і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк, які нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.