2011-02-19 14:58:44

Румынія: збор сродкаў на будаўніцтва Праваслаўнага сабора


RealAudioMP3 19 лютага Румынская праваслаўная царква пачала кампанію па зборы сродкаў на будаўніцтва Сабора ў цэнтры Бухарэста. Яго ўзнікненню даў пачатак Патрыярх Тэактыст, які памёр у 2007 годзе і яго будаўніцтва пачалося ў верасні мінулага года. Будзе гэта адзін з найбуйнейшых храмаў у Еўропе.

Яго пабудова, без інтэр’ера, мае каштаваць больш за 110 мільёнаў еўра. “Калі б толькі 3 мільёны праваслаўных з 18 мільёнаў дало ў год 10 еўра, то на працягу некалькіх гадоў “з Божай дапамогай” была б сабрана неабходная сума грашэй”- сказаў біскуп Кампінэанул, вікарый Румынскага Патрыярхату. Патрыярхат разлічвае таксама на шчодрасць спонсараў, мясцовых і дзяржаўных уладаў. Урад Румыніі прызначыў ужо на будаўніцтва Сабора каля 2,34 мільёнаў еўра, значыць каля 5 працэнтаў патрэбнай сумы грашэй.

Сабор мае ўзнікнуць непадалёк гіганцкага будынка парламента, які вядомы ва ўсім свеце, як выраз маніі велічы рэжыму Нікалае Чаўшэску. Храм зможа змясціць каля 5 тысяч вернікаў

Да Праваслаўнае Царквы належыць амаль 87 працэнтаў жыхароў Румыніі. У краіне, пасля 1990 года было пабудаванага каля 4 тысяч Цэркваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.