2011-02-19 10:05:07

"Octava Dies". "Хворыя і Касцёл"


RealAudioMP3 Тыднёвая рубрыка “Octava Dies” Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана тэме “хворыя і Касцёл”

Папа Ян Павел ІІ жадаў, каб Касцёл адзначаў штогоду, у лютым, Сусветны дзень хворага, у дні прысвечаным Маці Божай з Лурд. Хвароба з’яўляецца настолькі неад’емнай часткай вопыту, каб быць ў сэрцы кожнага веруючага. Кранае кожнага чалавека, непасрэдна яго цела ці яго розум, людзей блізкіх і дарагіх ці з навакольнага асяроддзя і кранае да глыбіні душу, выстаўляе на пробу любоў, надзею і самую веру.

Езус Хрыстус, сваёй ўвагай да церпячых, сваімі мукамі і смерцю, з’яўляецца суцяшэннем для хворых і такім павінен быць Касцёл, ажыўлены салідарнасцю і любоўю ў кожным вымярэнні чалавечай супольнасці.

Мы падрыхтоўваемся да бэатыфікацыі Яна Паўла ІІ, вялікага сведка хваробы перажыванай ў веры. Спосаб, у які яе перажываў- для сябе і для нас- гэта адзін з асноўных матываў чаму мы перакананыя ў яго святасці. Як Езус, які нясе крыж, таксама і ён з’яўляецца вялікім прыяцелям і заступнікам перад Панам для хворых.

Але акрамя суцяшэння ёсць заангажаванне. Кажа Бэнэдыкт ХVI: “У асноўным мера чалавечнасці вызначаецца ў адносінах да цярпення і церпячага. Гэта датычыць як асобных людзей, так і грамадства. Грамадства, няздольнае прыняць церпячых, дапамагчы ім і падзяліць з імі іх цярпенні, таксама і духоўна, — гэта жорсткае і бесчалавечнае грамадства”.( Spe salvi,38)

Цярпенне кліча і можа спрычыняць любоў. Вялікую любоў. Без хваробы мы не пазналі б глыбіні любові. Намагаймася зразумець яе і жыць ёю, каб расці ў грамадстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.