2011-02-18 11:05:05

Італія: сустрэча Берлусконі з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ


RealAudioMP3 Пытанні унутранай палітыкі і адносінаў паміж Італіяй і Святым Пасадам будуць дамінаваць сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Італіі Сільвіо Берлусконі з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і старшынёй італьянскай біскупскай канферэнцыі кардыналам Анджэла Баньяско. Яна адбудзецца ў другой палове дня ў пасольстве Італіі пры Ватыкане з нагоды гадавіны Латэранскіх пагадненняў. Падчас другой часткі сустэчы, прысвечанай замежнай палітыцы, будуць прысутнічаць Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана і старшыні абедзвюх палат парламента.

Сустрэча ў гэтым годзе мае асаблівы характар у сувязі са святкаваннем 150 гадавіны аб'яднання Італіі. На ёй, як чакаецца, будуць закрануты такія пытанні, як духоўная апека над хворымі і зняволенымі, пытанні абароны жыцця, адукацыі і сямейнай палітыкі. Сярод міжнародных пытанняў можа пайсці мова аб сітуацыі ў Міжземнамор'і і абароне пераследаваных хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.