2011-02-18 14:33:18

Ян Павел ІІ: Праграма беатыфікацыі


RealAudioMP3 18 лютага было апублікавана паведамленне аб асноўных мерапрыемствах праграмы беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ.

Урачыстасць распачнецца вечарам 30 красавіка вігілійным спатканнем у раёне “Вялікага цырку” (Circus Maximus). Яго ўзначаліць Вікарый Святога Айца для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні. Падчас спаткання адбудзецца відэазварот Бэнэдыкта XVI да сабраных вернікаў.

У нядзелю 1 мая, у 10.00 гадзін на плошчы св. Пятра Пантыфік узначаліць беатыфікацыйную св. Імшу. Праход у раён плошчы будзе свабодным, не прадугледжваецца ніякіх білетаў, але ён будзе рэгулявацца службай бяспекі.

Адразу пасля заканчэння цырымоніі беатыфікацыі, на працягу ўсяго дня 1 мая будзе магчымасць ушанаваць рэліквіі новага благаслаўлёнага. Рэліквіі будуць выстаўлены да таго часу пакуль не скончыцца паток вернікаў.

На наступны дзень, 2 мая, у 10.30 гадзін на плошчы св. Пятра, адбудзецца св. Імша падзякі, якую ўзначаліць кардынал Дзяржсакратар Тарцызіо Бэртонэ. Пасля св. Імшы адбудзецца перанос рэліквій Яна Паўла ІІ у капліцу св. Себасцьяна ў Ватыканскай базыліцы. Перанос рэліквій будзе адбывацца без удзелу вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.