2011-02-18 10:51:31

У Маскоўскі Патрыярхат станоўча аб сустрэчы Бэнэдыкта XVI з Мядзведзевым


RealAudioMP3 У Рускай Праваслаўнай Царкве выказалі задавальненне ў сувязі з сустрэчай, якая адбылася 16 лютага ў Ватыкане паміж папам Бэнэдыктам XVI і Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

"Сустрэча Прэзідэнта Расіі з Папам - гэта сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаў, якая прысвечана пытанням міждзяржаўнага і міжнароднага супрацоўніцтва. Трэба адзначыць, што мы задаволеныя тым, што гэтая сустрэча адбылася ў кантэксце станоўчай дынамікі ў адносінах Рускай Праваслаўнай і Рымска-каталіцкай Цэркваў", - заявіў карэспандэнту "Інтэрфакс-Рэлігія" намеснік кіраўніка Сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў протаіерэй Мікалай Балашоў.

Ён указаў на тое, што дзве Царквы "паспяхова супрацоўнічаюць, асабліва ў такіх пытаннях, як адстойванне правоў вернікаў на рэлігійна матываваную пазіцыю ў грамадстве і сацыяльную дзейнасць, абарону духоўных і маральных каштоўнасцяў хрысціянскай традыцыі, прыцягненне ўвагі еўрапейскага грамадства да хрысціянскіх каранёў еўрапейскай цывілізацыі".

Па словах святара, Руская Праваслаўная і Рымска-каталіцкая Царква "вядуць адкрыты дыялог аб існуючых праблемах". Гэта той кантэкст міжцаркоўных адносін, на фоне якога і адбылася сустрэча Прэзідэнта Расіі з Папам, якая з'яўляецца падзеяй менавіта ў міждзяржаўных адносінах, дадаў протаіерэй Мікалай Балашоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.