2011-02-18 15:47:08

Прэзентацыя другога тому “Езуса з Назарэта”


RealAudioMP3 10 сакавіка 2011 г. у Ватыкане адбудзецца прэзентацыя другога тома кнігі Бэнэдыкта XVI аб асобе Езуса Хрыста, якая называецца “Езус з Назарэта. Ад уваходу ў Ерузалем да ўваскрасення”.

Першая частка кнігі была прысвечана аналізу падзеяў ад Хросту ў Іардане да Перамянення. У другой частцы Святы Айцец аналізуе іншыя важныя для хрысціянскай веры моманты жыцця Езуса Хрыста, такія як: уваход у Ерузалем, Апошнюю Вячэру, малітву ў Аліўным садзе, смерць і ўваскрасенне.

У прэзентацыі кнігі прыме ўдзел прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле.

На наступны дзень, 11 сакавіка, другі том з’явіцца ў кнігарнях. Наклад выдання 100 тыс. экзэмпляраў. Кніга выйдзе адначасова на сямі мовах.







All the contents on this site are copyrighted ©.