2011-02-18 13:03:36

Гаіці: адна трэцця насельніцтва жыве ў стане харчовай небяспекі


RealAudioMP3 “Больш за тры мільёны чалавек, амаль адна трэцця частка насельніцтва Гаіці жыве ў стане харчовай небяспекі. Гэта наступства землятрусу, які адбыўся ў краіне 12 студзеня 2010 г., а таксама ураганаў, якія пранесліся тут мінулым летам і восенню”. На гэта звяртае ўвагу сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano”.

Дадзеныя аб наступствах прыродных катаклізмаў былі апублікаваны ў даследванні Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра па харчовай бяспецы. У дакуменце адзначаецца, што сітуацыя пагаршаецца з-за адсутнасці ўраджаю на Гаіці ў сакавіку і красавіку прошлага года, а таксама з-за эпідэміі халеры, якая пачалася ў кастрычніку 2010 г.

“Эпідэмія паўплывала на тое, што ў некаторых рэгіёнах была спынена вытворчасць сельска-гаспадарчай прадукцыі, экспарт якой складае аснову эканомікі Гаіці. Гэта паўплывала на павышэнне коштаў на ўнутраным рынку краіны”, - піша “L’Osservatore Romano”.







All the contents on this site are copyrighted ©.