2011-02-17 15:04:52

У Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя на заканчэнне Года св. Паўла


RealAudioMP3 17 лютага ў Ватыкане адбылася прэс-канферэнцыя на заканчэнне Года св. Паўла, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 28 чэрвеня 2008 года да 29 чэрвеня 2009 г. У ходзе яе была прадстаўлена кніга “Год святога Паўла” аўтарства Грацыяна Мотта.

Высутупаючы на прэс-канферэнцыі, арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі сказаў, што кніга спадара Мотты “мае вялікае значэнне. Ён сабраў не толькі багаты матарыял, які быў характэрны для Году св. Паўла, але стварыў арыгінальную кнігу, якая ў бліжэйшыя гады стане важным гістарычным арыенцірам”.

Іерарх сказаў: “Мы трымаем у руках кнігу, якая дазваляе вярнуцца да разгляду падзей Году св. Паўла і, дзякуючы якой, мы можам больш наблізіцца да постаці Паўла. У кнізе мы бачым чалавека, які жыве ў веры Божага Народу, які бачыць у Апостале Народаў сілу ласкі, якая пераменьвае сэрцы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.