2011-02-17 12:54:57

Прэзентацыя поўнага сабрання твораў Ёзэфа Ратцынгера


RealAudioMP3 17 лютага на Тэалагічным факультэце Трывенето Падуанскага ўніверсітэта адбылася прэзентацыя поўнага сабрання твораў Ёзэфа Ратцынгера, папы Бэнэдыкта ХVI, пад назвай “Opera omnia”. “L’Osservatore Romano” паведамляе, што на прэзентацыі прысутнічаў біскуп Рэгенсбурга Герхард Людвік Мюлер. У сваім выступленні іерарх сцвердзіў, што “на працягу больш за 50 гадоў імя Ёзэфа Ратцынгера звязана з сістэматычнай тэалогіяй. Яго працы спалучаюць навуковыя тэалагічныя веды з жывой і глыбокай верай. Складаныя пытанні ў працах Святога Айца становяцца вельмі празрыстымі”.

Падчас пастырскага візіту ў 2006 годзе ў сваю родную Баварыю, Папа падкрэсліў цесную сувязь веры з розумам. Вера і розум, выступаючы незалежна адно ад другога, не змогуць дасягнуць сваёй мэты. Толькі выпраўляючы і ачышчаючы адно аднаго, яны ў стане абараняцца ад небяспечных паталогій. У гэтым сэнсе папа Бэнэдыкт ХVI звязаны з вялікай традыцыяй тэалагічных навук, якія ў агульнай структуры ўніверсітэта, могуць выступаць у якасці крыніцы.

“Такім чынам Рэгенсбург па словах біскупа Мюлера стаў у нейкім сэнсе “genius loci”, месцам генія, у якім захоўваецца тэалагічная творчасць Бэндыкта ХVI. Горад, у якім жылі такія вядомыя біскупы, як Альберт Вялікі ( 1260-1262) і Ёхан Міхаэль Сайлер (1822-1832), пацвярджае рацыянальнасць веры і эфектыўнасць пастырскай навукі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.