2011-02-17 13:44:01

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі


RealAudioMP3 Сёння, 17 лютага, папа Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева. Затым, кіраўнік дзяржавы разам з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым сустрэўся з кардыналам дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамберці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.

Падчас сардэчных перамоваў была адзначана важнасць добрых двухбаковых адносін і жаданне іх умацавання, асаблівым чынам пасля навязання ў поўным аб'ёме дыпламатычных адносін. Была звернута ўвага на шырокае супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Расійскай Федэрацыяй у справе прапагандавання чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў, а таксама культурнай і грамадскай сферах. Быў таксама адзначаны пазітыўны ўклад, які міжканфесійны дыялог можа прынесці грамадству. Нарэшце, падчас сустрэчы ўвага была засяроджана на міжнароднай абстаноўцы, з асаблівым акцэнтам на Блізкім Усходзе.

Гэта быў першы афіцыйны візіт кіраўніка расійскай дзяржавы ў Ватыкан пасля ўстанаўлення паўнафарматных дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Святым Пасадам у снежні 2009 года. Тады Дзмітрый Мядзведзеў прыязджаў у Ватыкан з рабочым візітам, пасля якога падпісаў указ аб павышэнні статусу расійскага прадстаўніцтва пры Ватыкане да пасольства.








All the contents on this site are copyrighted ©.