2011-02-17 13:25:54

Адбылося абмеркаванне бюджэту Апостальскай Сталіцы на 2011 год


RealAudioMP3 15-16 лютага ў Ватыкане адбылася сустрэча Рады кардыналаў па вывучэнні арганізацыйных і эканамічных праблем Апостальскай Сталіцы. Як гаворыцца ў паведамленні Залі Друку, яе ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ SDB.

Губернатарат Ватыкану, які з’яўляецца ўстановай адказнай за ўклады са структур Святога Пасаду або іншых устаноў, прадставіў эканамічныя патрэбы Апостальскай Сталіцы і неабходнасць забеспячэння дзейнасці яе структур.

З прадстаўленага бюджэту вынікае, што нягледзячы на значнае эканамічнае паляпшэнне, ён па-ранейшаму пакутуе на нявызначанасці глабальнай эканамічнай сістэмы, і, у сувязі з гэтым, адзначаецца павелічэннем выдаткаў. Гэта асабліва бачна на прыкладзе Апостальскай Сталіцы, крыніцай субсідый якой з’яўляюцца дабраахвотныя ахвяраванні вернікаў. Члены Рады кардыналаў выказалі сваю глыбокую падзяку за падтрымку, якую ахвярадаўцы сведчаць, часта ананімна, у рамках універсальнага служэння Святога Айца, заклікаючы іх працягваць свой удзел у гэтай добрай справе.

Як адзначана ў паведамленні Залі Друку Святога Пасаду, бюджэт, як звычайна, быў правераны і зацверджаны Прэфектурай эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.