2011-02-16 15:20:34

Сусветны дзень малітваў 2011 прапанавалі жанчыны з Чылі


RealAudioMP3 Пад лозунгам “Сколькі маеш хлябоў?”, які прапанавалі жанчыны Чылі, будзе праходзіць сёлетні Сусветны дзень малітваў, які раней называўся Сусветны дзень малітваў жанчын. Ён традыцыйна адзначаецца ў першую пятніцу сакавіка. Сёлета ў агульнай малітве аб’яднаюцца паслядоўніцы розных хрысціянскіх супольнасцяў з больш за 170 краін.

Жанчыны з Чылі расказваюць аб сваёй краіне поўнай супрацьлегласцяў з геаграфічнага, палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага пунктаў гледжання.

Супольную малітву жанчын пачала ў 1887 годзе ў ЗША Мэры Эллен Джэймс з Прэзбітэрыянскага Касцёла. Тры гады пазней бабтысткі Хэлен Мангомэры і Люсі Пібодзі запрасілі жанчын на Дзень Малітвы ў інтэнцыі замежных місій, а таксама за бедных, беспрацоўных, абяздоленых, мігрантаў і ахвяраў вайны. У 1919 годзе абодва дні малітвы жанчын былі спалучаны і ў першую пятніцу Вялікага Посту ўпершыню адбылося сумеснае набажэнства.







All the contents on this site are copyrighted ©.