2011-02-16 14:48:18

Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваю катэхезу св. Яну ад Крыжа


RealAudioMP3 “Каб дасягнуць дасканалай любові Бога, любая іншая любоў павінна адпавядаць Боскай любові ў Хрысце”, з такім заклікам звярнуўся да прысутных на сённяшняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI. Сёння ён распавёў аб св. Яне ад Крыжа, іспанскім святым, духоўным сябры св. Тэрэзы, таксама рэфарматары кармелітанскай сям'і, доктары Касцёла, традыцыйна называным Doctor mysticus, “Містычны доктар”.

Пантыфік распавёў пра пачатак жыцця святога Ян ад Крыжа. Ён нарадзіўся ў 1542 годзе у беднай сям’і, якая пражывала ў маленькай вёсцы Фонтыверас, недалёка ад Авілы, у Старай Касцільі. Пасля смерці бацькі, ягоная сям’я пераехала ў Медзіну дэль Кампо, адзін з камерцыйных і культурных цэнтраў рэгіёну. Тут Ян пачаў наведваць каталікую вычэльню. Вучоба яму давалася лёгка і праз некаторы час ён паступіў у езуітскі калегіўм, дзе пачаў вывучаць гуманітарныя навукі, рыторыку і класічныя мовы. Праз тры гады духоўнай і рэлігійнай фармацыі ён ясна бачыў сваё пакліканне: манаскае жыццё ў Кармелі.

Бэнэдыкт XVI распавёў, што раз год пасля паступлення ў кармелітанскі кляштар у Медзіне, Ян быў адпраўлены на вучобу у прэстыжны ўніверсітэт у Саламанцы, дзе вывучаў мастацтва і філасофію. Там ён атрымаў святарскае пасвячэнне, пасля чаго вярнуўся ў Медыну, каб адправіць сваю прыміцыйную св. Імшу і спаткацца са сваімі блізкімі. Менавіта падчас гэтага падарожжа адбылося першае спатканне са св. Тэрэзай ад Езуса. Гэтае спатканне было вельмі важным для абодвух. Тэрэза распавяла яму аб сваім плане рэфармацыі закона кармелітаў. Ян быў вельмі захоплены гэтай ідэяй і на працягу многіх месяцаў, яны разам рэалізоўвалі свае ідэалы. Нарэшце, 28 снежня 1568 г., адбылося адкрыццё першага мужчынскага кляштара кармелітаў босых. Акрамя Яна ў яго увайшлі яшчэ тры ягоныя паплечнікі.

Пантыфік адзначыў, што кармелітанская рэформа не была простай і каштавала Яну цяжкіх пакутаў. Самым драматычным эпізодам было ягонае выкраданне і заключэнне ў турму, якое адбылося на падставе фальшывых абвінавачванняў. Святы, заставаўся пад вартай на працягу многіх месяцаў, пераносячы шматлікія фізічныя і маральныя абмежаванні. Менавіта, падчас заключэння Ян ад Крыжа, напісаў свае шматлікія творы, сярод якіх знакаміты “Духоўны спеў”.

Нарэшце, Ян ад Крыжа здолеў збегчы з турмы і на працягу дзесяці год быў вымушаны жыць у розных кляштарах. Разам са св. Тэрэзай займаўся справамі рэфармаванага закону і паступова пачаў займаць розныя адказныя духоўныя пасады. Праз некаторы час ён быў прызначаны настаяцелем кляштара ў Сэговіі.

У 1591 г. святы быў накіраваны ў новую рэлігійную правінцыю у Мексіцы. Але падчас падрыхтоўкі да падарожжа цяжка захварэў і памёр. У 1726 г. ён быў кананізаваны папам Бэнэдыктам ХІІІ.

Падчас катэхезы Святы Айцец адзначыў, што св. Ян ад Крыжа з’яўляецца адным з самых важных паэтаў у іспанскай літаратуры. Сярод ягоных твораў найбольш выдатныя чатыры: “Узыходжанне на гару Кармель”, “Цёмная ноч”, “Духоўны спеў” і “Полымя жывой любові”.

У “Духоўным спеве, св. Ян прадстаўляе шлях ачышчэння душы, што з’яўляецца радасным напаўненнем Богам, аж да таго, што душа пачынае адчуваць, што любіць Бога такой жа любоўю як Бог любіць яе. У “Полымі жывой любові” Ян працягвае гэтае разважанне, дэтальна апісваючы працэс яднання з Богам. У якасці параўнання ён прадстаўляе полымя, якое паступова ахоплівае дрэва, і становіцца вельмі вялікім і гарачым. Так і Дух Святы, які у цёмную ноч ачышчае душу, асвятляе яе і разпальвае яе як полымя.

“Узыход на гару Кармель” прадстаўляе духоўны шлях, з пункту гледжання ачышчэння душы, неабходнае для дасягнення хрысціянскай дасканаласці. Гэты шлях чалавек праходзіць для вызвалення душы ад усялякай прывязанасці, якая не адпавядае Божай волі.

Нарэшце ў “Цёмнай ночы” Ян ад Крыжа апісвае як Бог сам уваходзіць у працэс ачышчэння душу, бо чалавечых намаганняў не дастаткова, каб пазбавіцца ад кепскіх схільнасцяў. “У стане такога ачышчэння душа праходзіць шматлікія выпрабаванні, нібыта знаходзіцца пасярод цёмнай ночы”, - адзначыў Пантыфік.

“Гэтыя ўказанні змешчаныя ў галоўных творах святога дапамагаюць нам наблізіцца да глыбіні ягонай містычный дактрыны, мэтай якой з’яўляецца апісанне шляху да святасці, дасканалага стану, да якога ўсіх нас кліча Бог. Згодна з Янам ад Крыжа, усё што існуе створана Богам і з’яўляецца добрым. Праз стварэнні, мы можам знайсці таго хто пакінуў у іх свой след. Так вера, гэта адзіная крыніца дадзеная чалавеку для таго каб пазнаць Бога, такім які ён ёсць, як бог Адзіны ў Тройцы. Усё, што Бог хацеў пераказаць чалавеку, ён сказаў праз Езуса Хрыста, ягонае слова стала Целам. Ён адзіны шлях да Айца. Любая іншая створаная рэч нішто ў параўнанні з Богам і нічога не каштуе без Яго: як наступства, каб дасягнуць дасканалай любові Бога, любая іншая любоў павінна адпавядаць Боскай любові ў Хрысце”. Адсюль паходзіць і неабходнасць унутранага ачышчэння, каб дасягнуць Бога, адзінай мэты дасканаласці” .

Папа падкрэсліў, што жывучы тэалагічнымі цнотамі, чалавек узвышаецца і надае каштоўнасць уласным намаганням. Рытм росту веры, надзеі і любові праходзіць адначасова з ачышчэннем і яднаннем з Богам, аж да пераўтварэння ў Яго. Калі душа дасягае гэтай мэты, яна пачынае жыць таксама трынітарным жыццём.

Напрыканцы катэхезы Святы Айцец, адзначыў, што жыццё св. Яна ад Крыжа, было вельмі цяжкім, поўным пераследаў і супрацьстаянняў. Большасць сваіх твораў ён напісаў у турме. Але ён паказвае, што калі чалавек нясе ў сабе вялікую любоў, гэтая любоў становіцца крыламі якія дазваляюць узняцца над усімі цяжкасцямі жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.