Кардынал Сандры: копцкая меншасць Егіпта павінна ўдзельнічаць у распрацоўцы новай
канстытуцыі
Кардынал Леанарда
Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, выказаў надзею на ўдзел
копцкай меншасці ў распрацоўцы новай канстытуцыі ў Егіпце. "Я спадзяюся, што голас
хрысціянаў будзе пачуты", заявіў іерарх у інтэрвію нашаму радыё. Ён выказаў надзею,
што асноўныя прынцыпы, такія як: годнасць мужчын і жанчын, а таксама свабода, будуць
гарантаваныя кожнаму, і гэта будзе замацавана ў новай Канстытуцыі Егіпта.
Гэта
краіна можа стаць у адносінах да хрысціянскай меншасці, паводле ацэнак кардынала,
мадэллю для іншых краін з мусульманскай большасцю. "Гісторыя, выхаванне і адукацыя
егіпецкага грамадства могуць на самай справе даваць надзею ў гэтай сувязі", сказаў
прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Ён падкрэсліў разважлівасць егіпцян,
аб якой сведчыць у асноўным мірны характар прайшоўшых дэманстрацый.
Хрысціяне
і мусульмане паводле іерарха павінны працаваць разам "каб стварыць больш гуманнае
грамадства, якое будзе справядлівым і дасць кожнаму магчымасць удзельнічаць у грамадскім
жыцці", сказаў кардынал Сандры, які прадстаўляе, між іншым, копцкіх католікаў, якіх
у Егіпце каля 170 тысяч.