2011-02-15 16:28:17

Асабісты сакратар Папы стаў доктарам “Honoris causa”


RealAudioMP3 15 лютага Універсітэт для іншаземцаў у Перуджы (Італія) прысвоіў ступень доктара “Honoris causa” у сферы міжнародных адносінаў кс. прэлату Георгу Генсвайну, асабістаму сакратару папы Бэнэдыкта ХVI.

Монсіньёр Генсвайн, дзякуючы за атрыманы дактарат, сказаў што гэта вялікі гонар для яго быць узнагароджаным Універсітэтам у Перуджы. “Я асабліва ўдзячны гэтаму паважанаму ўніверсітэту, які мне адкрыў дзверы да высакароднай італьянскай душы праз яе прыгожую мову і ўзбагаціў мае веды аб гісторыі і культуры гэтай любімай краіны”, - адзначыў ён.

На заканчэнне цырымоніі кс. прэлат Генсвайн падзякаваў усім, “хто адкрыў яму вочы і сэрца на прыгажосць італьянскага паўвострава”.







All the contents on this site are copyrighted ©.