2011-02-14 14:18:18

У Рыме праходзіць сустрэча душпастырства працаўнікоў мора


RealAudioMP3 З 14 па 16 лютага ў Рыме праходзіць сустрэча душпастырства працаўнікоў мора, на ўзроўні рэгіянальных каардынатараў. Яна адбываецца пад эгідай Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

На штогадовай сустрэчы абмяркоўваецца душпастырская паслуга сярод маракоў, рыбакоў і іх сем’яў, а таксама закранаюцца бягучыя праблемы і пытанні, харакэрныя жыццю і дзейнасці людзей мора.

Працы форуму адкрыў прэзідэнт Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Антоніё Вэльё, які нагадаў важныя падзеі мінулага перыяду, у тым ліку святкаванне 90 гадавіны заснавання душпастырства працаўнікоў мора і мерапрыемствы ў 2010 годзе, які быў абвешчаны “Міжнародным марскім годам”.

Айцец Габрыэле Бэнтольё, падсакратар Папскай рады душпастырства эмігрантаў і падарожнікаў зверне ўвагу на з’яву пірацтва. Адмірал Марко Бруско, Камендант корпуса партоў і берагавой аховы Італіі, растлумачыць, як душпастырства працаўнікоў мора можа падрыхтаваць маракоў і іх сем’і да праблемы выкрадання і дапамогі закладнікам пасля іх вызвалення.

Увага ўдзельнікакаў сустрэчы будзе звернута на сітуацыю экіпажаў і рыбакоў, часта несправядліва абвінавачаных і зняволеных у турмах замежных краін. Адной з асноўных тэмаў форуму стане выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій для ўмацавання сувязяў і ўзаемадзеяння паміж цэнтрамі, а таксама для абмену інфармацыяй паміж маракамі і іх сем’ямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.