2011-02-14 11:56:47

Сусветная арганізацыя здароўя супраць рэкламы алкаголю


RealAudioMP3 Сусветная арганізацыя здароўя намагаецца “абмежаваць спажыванне алкаголю ў свеце”. Спецыяльны рапарт па гэтым пытанні ўздымае праблему агрэсіўных формаў рэкламы алкаголю.

Адзін з пунктаў рапарту адносіцца да маркетынгу, накіраванага на павелічэнне спажывання алкагольных напояў. Сусветная арганізацыя здароўя заклікае краіны-члены ўважліва сачыць за рэкламай алкагольнай прадукцыі, якая часцей за ўсё выкарыстоўвае моцныя інструменты, атакуючы ў асноўным маладых спажыўцоў. Так, напрыклад, рэклама алкаголю ўжываецца ў кантэксце спартыўных і культурных моладзевых мерапрыемстваў. Яна распаўсюджваецца таксама з дапамогай новых каналаў: Інтэрнэту, кароткіх тэкставых паведамленняў (sms), усё больш актыўна выкарыстоўвае спадарожнікавае тэлебачанне.

Сусветная арганізацыя здароўя заклікае дзяржавы-члены ўзмацніць свой кантроль над зместам рэкламы, каб абмежаваць яе прысутнасць у сродках масавай інфармацыі, а таксама забараніць яе сувязь са спортам і забаўляльнымі мерапрыествамі.

Па дадзеных міжнародных экспертаў з-за злоўжывання алкаголем у свеце памірае штогод 2,5 мільёны чалавек. Сярод іх усё больш і больш маладых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.