2011-02-14 12:55:08

Біскупы вучацца міжрэлігійнаму дыялогу


RealAudioMP3 50 французскіх біскупаў сабраліся ў Ліёне на фармацыйным курсе па міжрэлігійным дыялогу. Ён распачаўся сёння і працягнецца да 16 лютага. Такія сустрэчы французскага епіскапату адбываюцца штогод. Сёлетняя прысвечана тэме: "Хрысціянская вера ў Бога і міжрэлігійны дыялог", у ёй прымае ўдзел палова французскага епіскапату.

Фармацыйны курс арганізавала дактрынальныя камісія французскай канферэнцыі біскупаў і запрасіла на яго экспертаў па міжрэлігійным дыялогу і міжрэлігійных адносінах, сярод якіх біскуп Мішэль Санцье. У рамках мерапрыемства запланавана сустрэча арцыбіскупа Ліёнскага кардынала Філіпа Барбарэна са старшынёй Рэгіянальнай ісламскай рады Ацэдін Гасі.







All the contents on this site are copyrighted ©.