2011-02-13 13:35:12

Беларуская Праваслаўная Царква гатова падтрымаць увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне


RealAudioMP3 Праваслаўная Царква гатова падтрымаць увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі - лічыць протаіерэй Сергій Лепін. “Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы” ўтрымоўваюць досыць выразны заклік да дыялогу адносна адмены смяротнага пакарання, - сказаў святар, які з’яўляецца кандыдатам багаслоўя, дацэнтам Мінскай духоўнай акадэміі.

Аднак, падобная адмова на яго думку павінна разглядацца сумесна з іншымі ініцыятывамі ў грамадстве, напрыклад, рэформамі ў турмах. “І толькі правёўшы рэформы, мы зможам спадзявацца на тое, што адмена смяротнага пакарання прывядзе да пазітыўнага выніку ў грамадстве. Важна не толькі захаваць жыццё людзей, якія прысуджаныя да смяротнага пакарання, але важна яшчэ захаваць жыцці нявінных законапаслухмяных грамадзян” - адначыў протаіерэй Сергій.

Аб гэтым праваслаўны святар заявіў на круглым стале, які праходзіў у рэдакцыі газеты “СБ - Беларусь сегодня”, на тэму “Смяротнае пакаранне: за і супраць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.