2011-02-13 14:33:13

Апостальскі нунцый у Егіпце: змена прэзідэнта гэта яшчэ не ўсё


RealAudioMP3 Гістарычным момантам, які можа стаць наступным крокам у напрамку стварэння мірнай і квітнеючай будучыні Егіпта, назваў арцыбіскуп Майкл Фітцджэральд, Апостальскі нунцый у Егіпце, адстаўку прэзідэнта Хосні Мубарака. Ватыканскі дыпламат выказаў надзею, што цяпер разпачнецца час дзяржаўных палітыкаў, якія ў стане рэагаваць на грамадскія патрэбы і вырашыць праблемы, якія прывялі да акцый пратэсту.

"Я думаю, што прэзідэнт Мубарак, перш чым пайшоў у адстаўку, у некаторым сэнсе падрыхтаваў гэты момант, даручыўшы працу над забеспячэннем канстытуцыйнай рэформы віцэ-прэзідэнту Амару Сулейману, - распавёў нашаму радыё арцыбіскуп Фітцджэральд. - Я спадзяюся, - сказаў ён - што кіраўнікі егіпецкіх ўзброеных сіл таксама пойдуць па гэтым шляху, і захочуць адказаць на чаканні людзей".

Па ўсім Егіпце пануе атмасфера радасці. Аднак, міжнародныя назіральнікі ўважліва сочаць за “Мусульманскім брацтвам”, арганізацыяй, якая была ініцыятарам пратэстаў, і роляй, якую яна можа граць у пабудове новай дзяржавы. Існуюць асцярогі, што гэта арганізацыя будзе спрабаваць прыйсці да ўлады, імкнучыся да ісламізацыі Егіпта.







All the contents on this site are copyrighted ©.