2011-02-11 15:48:15

“L’Osservatore Romano” пра гадавіну Пактаў Латэранскіх


RealAudioMP3 Гадавіну “Пактаў Латэранскіх”, якія дазволілі стварыць дзяржаву Ватыкан у сённяшніх межах, газета L’Osservatore Romano адзначае ў каментары пад назвай “11 лютага”.

У гэтым годзе гадавіна гэтай падзеі, якая адбылася 11 лютага 1929 года, супадае з 150 гадавінай аб’яднання Італіі. Ватыканскае выданне з гэтай нагоды адзначае, што “трывалую аснову для гэтага адзінства дала каталіцкая ідэнтычнасць Італіі”. Гэта яна “спрыяла працэсу аб’яднання”.

У каментары адзначаецца, што самым вялікім дасягненнем “Пактаў Латэранскіх” і новага канкардата, заключанага ў 1984 годзе, з’яўляецца “абарона і павышэнне рэлігійнай свабоды, якую разумецца як права адзінкі, супольнасці і ўстановы”. Газета аднак нагадвае, што “рэлігійная свабода, як любое чалавечае права, не можа разглядацца як мэта дасягнута раз і назаўсёды”. Яна патрабуе дастасавання права да “зменлівых патрабаванняў, звязаных з эвалюцыяй грамадства”. Таму, адзначае ватыканская газета, “ мы павінны заўсёды бачыць галіны, у якія трэба уключыць гэтыя прынцыпы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.