2011-02-11 15:49:42

Сарказі: Палітыка шматкультурнага грамадства пацярпела паразу


RealAudioMP3 “Палітыка шматкультурнага грамадства пацярпела паразу”, заявіў сёння прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Адказваючы на пытанні адной з праграм французскага тэлебачання TF1 Сарказі распавёў, што ў дэмакратычных краінах “шмат займаюцца ідэнтычнасцю тых хто прыязджае, але мала, ідэнтычнасцю мясцовага насельніцтва”.

“Канешне, трэба паважаць кожнага чалавека ў яго адметнасцях. Але калі людзі прыязджаюць у-ва Францыю, павінны інтэгравацца ў наша грамадства”, сказаў прэзідэнт Францыі.

Сарказі дадаў: “нашыя мусульманскія землякі павінны мець магчымасць вызнаваць сваю рэлігію, як усе іншыя, але гэта павінен быць французскій іслам, а не іслам ў-ва Францыі. Французскае грамадства не будзе змяняць свайго стылю жыцця, прынцыпу роўнасці мужчын і жанчын”.

Як спосаб абмежаваць наплыў эмігрантаў у ва Францыю, Сарказі прапанаваў палепшыць умовы жыцця ў афрыканскіх краінах.

Аб паразе палітыкі шматкультурнага грамадства ужо заўлялі канцлер Германіі Анджэла Мэркель і прым'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.







All the contents on this site are copyrighted ©.