2011-02-11 09:29:29

Памёр арцыбіскуп Юзаф Жыцінскі


RealAudioMP3 10 лютага ў Рыме раптоўна памёр арцыбіскуп Юзаф Жыцінскі, Мітрапаліт Люблінскі. У Вечны Горад прыехаў на пленарную сэсію Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, якой быў членам.

Юзаф Жыцінскі нарадзіўся 1 верасня 1948 года ў Польшчы. У гадах 1990-97 быў біскупам Тарнова. Ад 14 чэрвеня 1997 года стаў мітрапалітам Любліна.
Быў аўтарам шматлікіх кніг эсэ па культуры, навуцы, грамадстве. Цікавіўся філасофіяй, рэлятывісцкай касмалогіяй, гісторыяй, даследаваў адносіны паміж навукай і верай.








All the contents on this site are copyrighted ©.