2011-02-10 14:40:04

У рамках СДМ 2011 Папа сустрэнецца з маладымі ўніверсітэцкімі выкладчыкамі, інвалідамі і хворымі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з маладымі ўніверсітэцкімі выкладчыкамі, з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, семінарыстамі, законнікамі і законніцамі, а таксама валанцёрамі падчас Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня. Аб гэтым паінфармаваў на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 9 лютага ў Мадрыдзе, біскуп Сэсар Франко, генеральны каардынатар гэтага мерапрыемства. Ён падзякаваў Святому Айцу за тое, што “ён велікадушна пагадзіўся на ўсе прапановы сустрэчаў, у якіх будуць удзельнічаць маладыя людзі”.

Папа сустрэнецца з маладымі выкладчыкамі ў кляштары “дэ Эль Эскорыяль”. Гэта першая сустрэча Святога Айца са светам навукі ў рамках Сусветных дзён моладзі. “Гэта сустрэча паказвае сімпатыю Папы да ўніверсітэцкага і культурнага свету”, - сказаў Карла Діес дэ Рывера, дырэктар Дэпартамента культуры дзён моладзі.

Пантыфік наведае Інстытут “Сан Хосэ”, цэнтр які быў заснаваны ў 1899 годзе для людзей з абмежаванымі фізічнымі і інтэлектуальнымі магчымасцямі. Там Папа сустрэнецца з інвалідамі, якія будуць прысутнічаць на Сусветных днях моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.