2011-02-10 13:15:29

Створаны інтэрнэт-сайт прысвечаны беатыфікацыі Яна Паўла II


RealAudioMP3 Рымская дыяцэзія стварыла афіцыйны інтэрнэт-сайт, прысвечаны беатыфікацыі папы Яна Паўла II (karol-wojtyla.org).

Сайт на сямі мовах змяшчае матэрыялы беатыфікацыйнай справы Караля Вайтылы і анонсы цырымоніі беатыфікацыі, якую Папа Бэнэдыкт XVI правядзе ў Ватыкане 1 мая гэтага года. Як было абвешчана раней, на цырымоніі змогуць прысутнічаць усе жадаючыя - для ўваходу на Плошчу св. Пятра не спатрэбяцца запрашальныя білеты. Па прагнозах, 1 мая ў Рым прыедзе па меншай меры 2 млн. пілігрымаў.

На сайце таксама можна знайсці трансляцыю з вэб-камер, устаноўленых у крыпце, дзе пахаваны Ян Павел II, на Плошчы св. Пятра і ў іншых месцах. Саму цырымонію беатыфікацыі можна будзе назіраць у прамым эфіры ў інтэрнэце.







All the contents on this site are copyrighted ©.