2011-02-09 11:17:05

Кардынал Шонборн: катэхізіс YOUCAT прапанавала моладзь


RealAudioMP3 “Новы катэхізіс для маладых людзей- YOUCAT- прапанавала моладзь”,- сказаў у інтэрв’ю газеце “L’Osservatore Romano” кардынал Крыстаф Шонборн. Нагодай для яго напісання сталі Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у жніўні гэтага года. Прадмову да гэтага спецыяльнага катэхізісу напісаў Бэнэдыкт ХVI.

Арцыбіскуп Вены сказаў, што першы праект катэхізіса падрыхтавала група тэолагаў і педагогаў з нямецкамоўных краін, “але затым ён прайшоў строгую праверку ўдзельнікаў двух моладзевых летніх лагераў”.

Падрыхтаваны ў форме пытанняў і адказаў YOUCAT прытрымліваецца Катэхізісу Каталіцкага Касцёла і яго Кампедыўма. Арцыбіскуп Вены таксама заявіў, што Бэнэдыкт ХVI ад самага пачатку цікавіўся ідэяй стварэння катэхізіса для моладзі і па сваёй ініцыятыве напісаў да яго прадмову, поўную спагады “для свету маладых людзей і для таго, як яны ўспрымаюць часовасць”. “Я поўны захаплення, як Папа разумее мысленне маладога пакалення і як яму ўдаецца прыводзіць маладых людзей да глыбокай веры і прыязні з Хрыстом” - дадаў кардынал Шонборн.

У інтэрв’ю для “L’Osservatore Romano” кардынал акрэсліў YOUCAT як інструмент, які неабходны для душпастырства сярод моладзі ва ўсім свеце. Ён таксама паведаміў, што YOUCAT будзе апублікаваны 4 красавіка на 13 мовах. Гэтыя пераклады ўжо гатовыя, усё яшчэ працягваюцца працы над перакладамі на кітайскую і арабскую мовы”- сказаў кардынал Шонбор.








All the contents on this site are copyrighted ©.