У Мадрыце працягваецца
кангрэс на тэму:”Святое Пісанне ў Касцёле”, які зарганізавала Канферэнцыя біскупаў
Іспаніі. У ім прыймае ўдзел больш за 800 чалавек.
Уступны даклад сказаў кардынал
Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. У сваім выступе ён падкрэсліў,
што “Біблія фармавала душу Еўропы, яе гісторыю і штодзённае жыццё”. Зерне Святога
Пісання прынікла глыбока не толькі ў хрысціянскія ўстановы, але таксама ў мастацтва,
літаратуру і еўрапейскую навуку”.
“Аднак у апошнія дзесяцігоддзі глыбокі крызіс
скалынае асновы еўрапейскай культуры. Дзяржава імкнецца навязаць свае законы і адсунуць
на другі план хрысціянскія карані Еўропы. Здаецца, што ў імя лаіцызму, Біблія павінна
быць зрэлятывізавана, каб знікнуць у рэлігійным плюралізме”- сказаў прэфект Кангрэгацыі
па справах Біскупаў.
Мэтай Кангрэсу з’яўляецца прадстаўленне афіцыйнай версіі
Святога Пісання на іспанскай мове, падкрэсленне важнасці Бібліі ў жыцці Касцёла і
спалучэнне Святога Пісання з пастырскай дзейнасцю. У працах Кангрэсу прыймаюць удзел
многія біскупы, прафесары з многіх універсітэтаў, законныя і свецкія асобы.