2011-02-09 16:27:27

Вялікабрытанія: Анліканскі Касцёл забараняе духавенству быць членамі экстрэміцкіх партый


RealAudioMP3 Англіканскі Касцёл у Вялікабрытаніі забараняе свайму духавенству быць членамі экстрэміцкіх партый. Паводле яго біскупы маюць назваць партыі, якія палытыка не адпавядае хрысціянскаму навучанню аб роўнасці ўсіх людзей. Забарона ў асноўным накіравана супраць правага крыла экстрэмісцкай Брытанскай нацыянальнай партыі.

Па словах айца Робэрта Вэста, члена Брытанскай нацыянальнай партыі, законапрект змяшчае супярэчныя запісы і забарона з’яўляецца незаконнай. “Касцёл не можа дыскрымінаваць людзей з-за сваёй партыйнай прыналежнасці, калі партыя афіцыйна зарэгістравана”,- заявіў англіканскі святар.

У канчатковым рахунку аб лёсе новага закона вырашыць брытанскі парламент.








All the contents on this site are copyrighted ©.