2011-02-09 10:11:55

Бэнэдыкт ХVI прыйме на аўдыенцыі Брацтва Святога Карла Борромэо


RealAudioMP3 Святы Айцец у хуткім часе прыйме на спецыяльнай аўдыенцыі Брацтва Святога Карла Борромэо з нагоды 25- годдзя з дня заснавання. Піша аб гэтым на старонках газеты “L’Osservatore Romano” ягоны настаяцель ксёндз Массімо Камісаска. Італьянскі святар адзначае, што брацтва было заснаванае ксяндзом Луіджы Джусанні “у пачатку пантыфікату Яна Паўла ІІ”.

Ксёндз Камісаска дадае, што “у тыя гады паступова павялічвалася падтрымка для Папы, але былі і галасы апазіцыі”. Не тлумачачы гэтага больш цесна, кажа толькі, “што Ян Павел ІІ акружыўся вялікаю групаю прэфектаў і сакратароў, якія падтрымлівалі яго дзеянні ва ўсім Касцёле”, падкрэсліўшы, што ён мае на ўвазе “кардынала Ратцынгера, арцыбіскупаў Кордэса, Марэйра Невеш, Томко. Гэта толькі некаторыя з тых, хто зрабіў на мяне самае вялікае ўражанне”

Ксёндз Камісаска прадказаў, што ў часе сустрэчы з Бэнэдыктам ХVI “ у якасці пілігрыма зложыць ля падножжа Папы, Наступніка Святога Пятра, здзейснену працу і ласкі атрыманыя на працягу першых 25 гадоў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.