2011-02-09 15:18:24

Бэнэдыкт XVI: у моманты канфесійных разладаў Пётр Канізій не дапускаў злоснай рыторыкі


RealAudioMP3 Сёння падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец прамовіў катахэзу прысвечаную постаці св. Пятра Канізія, іезуіта, выдатнага тэолага і прапаведніка, Доктара Касцёла.

Св. Пётр Канізій нарадзіўся ў 1521 г. у Німезе, тагачаснай Галандыі. Ягоны айцец быў бургамістарам гэтага горада. Насуперак волі айца Пётр Канізій пачаў вывучаць тэалогію і ў 1543 годзе ўступіў у закон іезуітаў. Праз некаторы час св. Ігнацій Лайола накіраваў яго ў Рым для павышэння духоўнай фармацыі, а потым у калегіум у Мезіне для выканання сціплай гаспадарчай працы. Пасля гэтага св. Пётр Канізій закончыў вывучэнне тэалогіі ў Балонскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень.

Папа распавёў, што ў 1549 годзе св. Інгацій Лайола накіраваў Пятра Канізія на апостальскую працу ў Германію. Перад гэтым ён паехаў у Рым, каб спытаць благаслаўленне апосталаў Пятра і Паўла. У той час будучы святы напісаў у сваім нататніку: “Тут я адчуў вялікае суцяшэнне і прысутнасць ласкі, якая мне перадалася праз апосталаў. Яны падцвердзілі неабходнасць маёй місіі ў Германіі, запэўнілі ў сваім благаслаўленні”. Пантыфік нагадаў, што “падзеі адбываліся ў часы лютэранскай Рэфармацыі, у той момант, калі перад яе наступам здавалася, што каталіцкая вера згасала”. Здавалася што “гэта невыканальная задача” – аднавіць каталіцкую веру ў германскіх землях. “Гэта было магчыма толькі праз малітву і асабістае сяброўства з Езусам”, адзначыў Святы Айцец.

Канізій накіраваўся ў Баварыю, якая на доўгія гады сталася месцам ягонага служэння. Як дэкан, рэктар і віцэ-канцлер універсітэта ў Інгольштаде, ён кіраваў акадэмічным жыццём гэтага інстытута і рэлігійнай і маральнай рэформай сярод насельніцтва. У Вене, дзе некаторы час ён быў адміністратарам дыяцэзіі, ён выконваў пастырскае служэнне ў шпіталях і турмах, як у самім горадзе так і ў яго ваколіцах. Там жа ён падрыхтаваў да выдання Катэхэзіс.

З 1569 г. Пётр Канізій стаў кіраўніком іезуіцкай Нямецкай правінцыі. Ён заснаваў цэлую сетку калегіўмаў, якія сталіся асновай для каталіцкай рэформы.

Ён вёў вельмі актыўны лад жыцця: удзельчаў у дыскусіях з пратэстантамі, выконваў функцыю апостальскага нунцыя ў Польшчы, суправаджаў папу Пія IX падчас сустрэчы з імператарам Фердынантам, прыняў удзел у апошнім пасяджэнні Трыдэнскага Сабора, дзе прамаўляў аб сваёй пазіцыі адносна св. Камуніі пад двума постацямі і аб Спісе забароненых у той час кніг. Нарэшце, накіраваўся ў Фрыбург у Швейцарыі, дзе займаўся прапаведваннем. Там ў 1597 г. Пётр Канізій памёр.

Праз тры стагодзі ён быў абвешчаны другім апосталам Германіі і потым кананізаваны і абвешчаны доктарам Касцёла папам Піям ХІ у 1925 г.

Бэнэдыкт XVI адзначычыў, што Пётр Канізій быў набліжаны да важных асобаў свайго часу і аказваў на іх пэўны ўплыў праз свае працы. Найбольш славутымі з яго праз былі катэхэзісы, якія перавыдаваліся на працягу стагодзяў. Пантыфік нагадаў, што яшчэ ў часы ягонага айца гэтыя катэхезісы выкарыстоўваліся і называліся “Канізіі”.

“Адна з характарыстык св. Пятра Канізія, сказаў Бэнэдыкт XVI - гэта здольнасць да гарманічнай вернасці дагматычным прынцыпам і павагі да кожнай асобы”.

У гістарычны момант, калі узрасталі вельмі складаныя канфесійныя кантрасты, ён быў здольным не дапусціць злоснай рэторыкі. У той час гэта мала ў каго атрымлівалася. “Карані такой пазіцыі Пятра Канізія палягаюць ў добрым веданні Святога Пісання і навучання айцоў Касцёла, а таксама ў асабістых адносінах з Богам”, сказаў Святы Айцец.

“Гэта характарыстыка духоўнасці св. Пятра Канізія – глыбокія сяброўскія адносіны з Езусам. Напрыклад, 4 верасня 1549 года у сваім дзённіку ён размаўляе з Панам: “Ты, нарэшце, нібыта адкрыў мне сэрца Найсвяцейшага Цела, якое я бачыў перад сабой. Ты мне загадаў піць з гэтай крыніцы, запрашаючы мяне атрымаць ваду збаўлення з цябе, мой Збаўца”. І потым ён убачыў, што пан даў яму адзенне якое складалася з трох частак, якія называюцца супакой, любоў і настойлівасць. І ў гэтым адзенні з супакою, любові і настойлівасці св. Пётр Канізій здзейніў сваю справу абнаўлення каталіцтва. Гэтае ягонае сяброўства з Езусам, якое з’яўляецца цэнтрам яго асобы, паходзіць з любові да Бібліі, да сакрамэнтаў, да Айцоў. Гэтае сяброўства было паяднана з упэўненасцю, што ў Касцёле ён працягвае місію апосталаў. І гэта нам нагадвае, што сапраўдны евангелізатар заўсёды паяднаны з Езусам і сваім Касцёлам.

Святы Айцец адзначыў, што ў хрыстацэнтрычнай духоўнасці св.Пятра Канізія укаранено глыбокае перакананне: душа не дасягненне уласнай дасканаласці без штодзённай малітвы і разважанняў, якія дазваляюць вучню Хрыста жыць ў блізасці са сваім Божым настаўнікам. Таму ў працах прысвечаных духоўнай адукацыі людзей, наш святы, адзначае важнасць літургіі і каментарыяў да Евангелля, да святаў, да св.Імшы і да Сакрамэнтаў. У той жа час важным з’яўляецца клапат аб тым, каб паказаць вернікам неабходнасць і прыгажосць асабістай штодзённай малітвы і удзела ў касцёльных набажэнствах.

На заканчэнне катэхезы Пантыфік адзначыў, што каштоўнасць прыкладу жыцця св. Пятра Канізія палягае не толькі ў ягоных працах, але перш за ўсё ў прыкладзе ягонага жыцця. Ён навучае, што апостальскае служэнне дае плёны, толькі калі сэрца прапаведніка з’яўляецца сведчаннем Езуса, калі яно здольнае быць паяднаным з Евангеллем і Касцёлам, і паказвае жыццё маральнае і паслядоўнае.








All the contents on this site are copyrighted ©.