2011-02-09 10:37:59

Айцец Надсан: я заўсёды задумваюся – як дайсці да душаў усіх беларусаў


RealAudioMP3 “Сярод беларусаў у Лондане вельмі шмат добрых асобаў, сапраўдных патрыётаў, але, нажаль, спадчынай савецкага часу з’яўляецца тое, што людзі застаюцца рэлігійна неадукаванымі, і сапраўднае духоўнае жыццё вядуць немногія. ”, сказаў а. Аляксандр Надсан у інтэрв’ю нашай прагараме.

Святар распавёў аб сваім меркаванні адносна беларускай рэчаіснасці і жыцці беларускага Касцёла. “Здаецца святыні поўныя, але колькі гэта ў параўнанні з насельніцтвам нашай краіны. Аб гэтым я заўсёды задумваюся – як дайсці да душаў усіх беларусаў” – адзначыў ён.

Акрамя таго, рэктар Каталіцкай місіі ў Лондане распавёў аб значэнні беларускай мовы ў распаўсюджванні Евангелля і выразіў спадзяванне на прарастанне “рэлігійнага дрэва” у Беларусі ў постаці новых маладых хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.