2011-02-08 15:30:46

“L'Osservatore Romano” аб новых формах евангелізацыі


RealAudioMP3 "L'Osservatore Romano" працягвае серыю публікацый аб дакуменце Бэнэдыкта XVI пад назвай "Ubicumque Semper", якім здзейснілася ўтварэнне Папскай рады па новай евангелізацыі. У артыкуле адзначаецца, што "доўгі час адной з задач, якія стаяць перад Касцёлам, з'яўляецца пытанне аб стварэнні новых формаў евангелізацыі".

Так было пасля крызісу, які выклікалі ў Касцёле Рэфармацыя і Французская рэвалюцыя. "Мы павінны прызнаць, што ў складаным і драматычным шмат у чым мінулым стагоддзі, шматлікія спробы абнаўлення каталіцызму аказаліся памылковымі і не далі станоўчых вынікаў: напрыклад, некаторыя формы тэалогіі вызвалення або набліжэнне да вопыту мультырэлігійнасці коштам адсоўвання на другі план хрысціянскай ісціны", - гаворыцца ў артыкуле.

Па словах аўтараў артыкула "сёння мы стаім на шляху яшчэ менш выразным, перад задачай, якую надмерная колькасць крытыкі робіць вельмі цяжкай". "Гэта праўда, таксама, што па прашэсці дзесяцігоддзяў мы знаходзімся ў моманце адкрытасці на слуханне Евангелля. Вялікія утопіі, якімі спрабавалі замяніць рэлігію на Захадзе аказаліся небяспечнымі ілюзіямі: пасля краху камунізму мы назіраем сёння мадэль жыцця, сканцэнтраванага на рэалізацыі асобы, крах сексуальнай рэвалюцыі, якая павінна была гарантаваць усім шчасце, між тым, прынесла адзіноту і боль. Таму існуе цалкам рэальная магчымасць, што мы будзем пачутыя", - піша “L'Osservatore Romano”, прыводзячы прыклады крызісу ў многіх галінах, ад адукацыі да аховы здароўя. На думку аўтараў, яны даюць магчымасць для евангелізацыі і трэба навучыцца іх выкарыстаць.







All the contents on this site are copyrighted ©.